Шлях валхвоў - Дрыгва

Шлях валхвоў - Дрыгва

  • Альбом: Сын магутнага Рода

  • Ano de lançamento: 2010
  • Linguagem: Bielorrusso
  • Duração: 4:26

Abaixo está a letra da música Шлях валхвоў , artista - Дрыгва com tradução

Letra da música " Шлях валхвоў "

Texto original com tradução

Шлях валхвоў

Дрыгва

Са мной гульню заладзіў вецер,

У чыстым полі сярод ночы.

Гне да долу, збіць з ног хоча,

Засыпае снегам вочы.

Але бачу, недалёка

Засталося мне да лесу.

За сцяной дрэў, за высокай,

Завірухе мала месца.

Абраў знаёмы накірунак

І ў чорны глыб накіраваўся.

Стамляла йсці па гурбах снега,

Ды часам за галлё чапляўся.

Усё, заўважыў гэта месца —

Густы ельнік што хавае.

Невялікая паляна,

Туды я накірунак маю.

Вогнішча развёў у цемры

І ў наступнае імгненне

Цень адкінуў святы камень —

Прад ім ўпаў я на калені.

І ў час калі прамовіў словы

Хвалы Багам нашага роду,

Цела Дух прашчура напоўніў

І ўвабраў я моц прыроды.

Нават той скарб каштоўных ведаў,

Што лес пранёс ў пакаленнях,

Раптоўна розум мой спасцігнуў

І атрымаў я прасвятленне.

Колазварот жыцця зямнога

Усім даўно адзначыў месца.

У віры бясконцым і спрадвечным

Павінны мы свой лёс пранесці.

Outras músicas do artista:

Mais de 2 milhões de letras

Músicas em diferentes idiomas

Traduções

Traduções de alta qualidade para todos os idiomas

Busca rápida

Encontre os textos que você precisa em segundos