Пане Каханку - Крамбамбуля

Пане Каханку - Крамбамбуля

  • Альбом: Паўлітра добрага настрою

  • Год: 2002
  • Язык: Bielorrusso
  • Длительность: 5:26

Abaixo está a letra da música Пане Каханку , artista - Крамбамбуля com tradução

Letra da música " Пане Каханку "

Texto original com tradução

Пане Каханку

Крамбамбуля

Гарэлі усходы,

Палалі заходы,

Пакутвалі людзі

Ад цяжкай работы,

А пане Каханку

Ад ранку да ранку

Піў крамбамбулю

За шклянкаю шклянку.

І крупнік, і зьбіцень

Ліліся штотыдзень

Магутнай ракою,

Як Нёман-рака.

Ішла пагулянка

Ад ранку да ранку,

І куфлі ўздымала

Каханку рука.

Але пагулянка

Народ не дзівіла,

Бо пане Каханку

Быў Радзівілам,

Бо быў ён магнатам,

Магнатам багатым,

Магнатам вядомым

У сьвеце і дома.

Быў сьвет неспакойны —

Паморкі ды войны.

Вялікага Княства

Мінулі часы.

А пане Каханку

Спаткаўся з русалкай,

І вынікам шлюбу

Былі селядцы.

На ўсходзе Расея

Ізноў вар’яцее.

Эўропу заносіць

То ўлева, то ўправа.

А Пане Каханку

Ня піў валяр’янку,

А піў крамбамбулю

Пад смачныя стравы.

Вось так і праходзяць

Гады ды стагодзьдзі,

Зьнікаюць народы,

Сады і гароды,

А Пане Каханку

Нам блізкі і родны,

І кожны быць хоча

Да пана падобным.

І кожны з нас хоча

Пажыць у палацы

І мёдам і крупнікам

Пачаставацца.

Mais de 2 milhões de letras

Músicas em diferentes idiomas

Traduções

Traduções de alta qualidade para todos os idiomas

Busca rápida

Encontre os textos que você precisa em segundos