Гусляр - Песняры

Гусляр - Песняры

Альбом
Гусляр
Язык
`Bielorrusso`
Длительность
195940

Abaixo está a letra da música Гусляр , artista - Песняры com tradução

Letra da música " Гусляр "

Texto original com tradução

Гусляр

Песняры

Раз бяседа вялiкая e князя была:

На пасад дачку княжну садзiлi:

За сталом вiн заморскiх крынiца цякла,

Бегла музыка ўкруг на паумiлi.

На вяселле-разгул наплыло, як на сход,

Госцi знатных зусюль, за паўсвету,

Гэткай гучнай бяседы не помнiў народ,

Гэткiх скарбаў, брыльянтаў, саетаў!..

Дзень, другi ўжо грымела у князя гульня,

ў музыкi, i чаркi звiнелi;

Выдумлялi забаў новых кожнага дня;

Што хацелi — ўсяго госцi мелi.

Ажно трэцяга дня князь прыдумаў адну

Для дружыны пацеху-забаву:

Загадаў ен пазваць гусляра-старыну,

Гусляра з яго ведамай славай.

IV

Акалiчны народ гуслi знаў гусляра;

Песня-дума за сэрца хапала;

Вакол гэтай думы дудара-званара

Казак дзiўных злажылась нямала.

Кажуць, толькi як выйдзе i ўдарыць як ен

Па струнах з неадступнаю песняй, —

Сон злятае з павек, болю цiшыцца стогн,

Не шумяць ясакары, чарэснi;

Пушча-лес не шумiць, белка, лось не бяжыць,

Салавей-птушка ў той час сцiхае;

Памiж вольхаў рака, як штодзень, не бурлiць,

Паплаўкi рыба-плотка хавае.

Прытаiцца да моху русалка, лясун,

Каня вечнага «пiць» не заводзiць:

Пад звон-песню жывучых гусляравых струн

Для eсiх папараць-кветка ўзыходзiць.

Прывяла гусляра з яго нiўных сялiб

Дворня князева ў хорам багаты:

Пасадзiла на ганку, мiж кленаў i лiп.

На цагляным парозе магната.

Невыдумная свiтка — убор на плячах,

Барада, як снег белы — такая,

Незвычайны агонь у задумных вачах,

На каленях ляглi гуслi-баi.

Водзiць пальцам худым па сталевых струнах,

К песнi-музыцы ладзiцца, строе;

Водклiк б’ецца ад струн па сцюдзеных сцянах,

Замiраючы ў сховах пакояў

Вось настроiў, навеў тон у струнах як след,

Не зiрнуўшы на гулi нi разу,

ў сядзiць гэты сумны, як лунь, белы дзед,

ў чакае ад князя прыказу.

VI

— Што ж маўчыш ты, гусляр, нiў, лясоe песнябай,

Славай хат маiх подданых слаўныў!

Нам сягоння зайграй, нам сваiх песень дай, —

Князь умее плацiць незвычайна!

Запяеш па душы, дасi ўцехi гасцям —

Поўны гуслi насыплю дукатаў;

Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам —

Канапляную возьмеш заплату;

Знаеш славу маю, знаеш сiлу маю…

— Многа знаю i чуў аб табе я, —

ў я сам, як i ты, так табе запяю…

— Ну, пара пачынаць, дабрадзею!

-

Гэтак слухае, выслухаў князя гусляр,

Заiскрылiся вочы сiвыя,

Патануў у скляпеннях адзiн, другi?

дар,

ў заплакалi струны жывыя.

Mais de 2 milhões de letras

Músicas em diferentes idiomas

Traduções

Traduções de alta qualidade para todos os idiomas

Busca rápida

Encontre os textos que você precisa em segundos