Мэтрапалітэн - Vinsent

Мэтрапалітэн - Vinsent

  • Ano de lançamento: 2020
  • Linguagem: Bielorrusso
  • Duração: 5:06

Abaixo está a letra da música Мэтрапалітэн , artista - Vinsent com tradução

Letra da música " Мэтрапалітэн "

Texto original com tradução

Мэтрапалітэн

Vinsent

Прапаўзуць пад зямлёй рэйкі-каляіны,

Брудная кара зямлі ўзьдзёрта.

Гэта нястомны ўдар па гліне

Кайла камсамольскай кагорты.

Мэтрапалітэн!

Разам з сэрцам нашым і ў тахт заляскай,

Прарві сотні

некранутых

міль.

Мэтрапалітэн —

не фантастычная казка,

А бальшавіцкая

слаўная

быль.

Скалатнула сталіца пыл вякоў,

Мудры салют аддае Крамлю,

падняўшы грунт мэтрапалітэнны,

І званы яе цэркваў

(сарака саракоў)

3 гулам разьбіліся аб зямлю,

Прадчуваючы гул

падземны.

Масквіч!

У зялёным вагоне

пад Масквой

Пад айчынай тваёй,

пад айчынай маёй —

Праімчым,

нібы сьмерч узбунтаваных марэй,

Каб дрыжэла пад шпалай

прыбітая гліна.

Масквіч!

Мы зробім з табой

яшчэ адзін рэйс

У магутную моладасьць

Нашай краіны —

Пад айчынай тваёй, пад айчынай маёй.

Пад Айчынай маёй бяжыць мэтро,

Над Айчынай маёй шумяць гаі.

Гэта гаі не беластволых бяроз,

А мільёны векапомных дубоў.

Дзесьці пад Менскам шуміць Няміга,

Але я бачу толькі ціхую Сьвіслач,

Ты жадаў грукат сталёвых машынаў,

Мы атрымалі курапацкую цішу…

Ад «Каменкі» і да «Купалаўскай»

Плюс перасадка, а потым проста да «Перамогі»,

Я выходжу з мэтро, іду ўгару,

Мінаю Дом радыё, плюс квартал нясьпешна, і я ўжо дома.

Падземка даставіць цябе дакладна куды трэба,

У любы пункт і кропку зямлі і неба,

Ты толькі будзь ласкавы, сваё жаданьне пралічы,

Сядай, зачыняюцца дзьверы, мы з табою імчым.

Кожны мае свой час і эпоху, гэта вядома,

Ты жыў і верыў, служыў сьветлай ідэі.

Але выявілася, што гэта проста словы.

Словы, што зьнішчылі ўсё пакаленьне.

Паэце, усё цудоўна, я толькі не разумею

І ад гэтае думкі і сьвет нямілы.

Ты ім пракапаў мэтро,

Яны табе пракапалі магілу.

Ні Маскве, ні Бэрліну,

Ні Маскве, ні Бэрліну,

Я толькі за гэтую сьвятую зямлю загіну.

Пад Айчынай маёй, пад Айчынай маёй,

Пад Айчынай маёй, пад Айчынай маёй.

Ні Маскве, ні Бэрліну,

Ні Маскве, ні Бэрліну,

Я толькі за гэтую сьвятую зямлю загіну.

Пад Айчынай маёй, пад Айчынай маёй,

Пад Айчынай маёй, пад Айчынай маёй.

Гэта шуміць мэтро

Пад Айчынай маёй.

Тысячы тут вятроў

Над Айчынай маёй.

Гэта бяжыць жыцьцё

Пад Айчынай маёй

Над Айчынай маёй

Пад Айчынай маёй.

Пад Айчынай, над Айчынай, пад Айчынай, над Айчынай, пад Айчынай, над Айчынай…

Ні Маскве, ні Бэрліну,

Ні Маскве, ні Бэрліну,

Я толькі за гэтую сьвятую зямлю загіну.

Пад Айчынай маёй, пад Айчынай маёй,

Пад Айчынай маёй, пад Айчынай маёй.

Outras músicas do artista:

Mais de 2 milhões de letras

Músicas em diferentes idiomas

Traduções

Traduções de alta qualidade para todos os idiomas

Busca rápida

Encontre os textos que você precisa em segundos