Шукай - HURMA

Шукай - HURMA

Год
2012
Язык
`Bielorrusso`
Длительность
187920

Abaixo está a letra da música Шукай , artista - HURMA com tradução

Letra da música " Шукай "

Texto original com tradução

Шукай

HURMA

Нашапчы мне на вуха сваю псеўда-навуку, нашапчы.

У забытым завулку нас з табою завуць да шыпшын.

Два кароткія цені, нібы сны-летуценні зімы.

Як маўклівае гета, толькі помні, што гэта не мы.

Шукай мяне, гукай мяне, як клічуць сонца па вясне,

I рэкі ўсе выходзяць з берагоў.

Знайдзі мяне, згубі мяне на яве, альбо толькі ў сне,

Хавай мяне ў цяпло сваіх снягоў.

Асцярожна і ціха жыць, як дыхаць, і дыхаць, як жыць.

Хто бяжыць, не саб’ецца, толькі слухай, як сэрца дрыжыць.

Невядомае гора ўздымаецца з горных вышынь.

І да самых аблокаў ахінае аблога душы.

Шукай мяне, гукай мяне, як клічуць сонца па вясне,

I рэкі ўсе выходзяць з берагоў.

Знайдзі мяне, згубі мяне на яве, альбо толькі ў сне,

Хавай мяне ў цяпло сваіх снягоў.

Шукай мяне, гукай мяне, як клічуць сонца па вясне,

I рэкі ўсе выходзяць з берагоў.

Знайдзі мяне, згубі мяне на яве, альбо толькі ў сне,

Хавай мяне ў цяпло сваіх снягоў.

Mais de 2 milhões de letras

Músicas em diferentes idiomas

Traduções

Traduções de alta qualidade para todos os idiomas

Busca rápida

Encontre os textos que você precisa em segundos