Ja Jedu - N.R.M.

Ja Jedu - N.R.M.

Альбом
Pašpart Hramadzianina N.R.M.
Год
1998
Язык
`Bielorrusso`
Длительность
337850

Abaixo está a letra da música Ja Jedu , artista - N.R.M. com tradução

Letra da música " Ja Jedu "

Texto original com tradução

Ja Jedu

N.R.M.

я еду па восеньскім лісьці, еду я празь дзіцячыя сны,

еду я па пагорках і выспах, па дарогах зімы і вясны.

я еду туды, дзе сьветла, дзе лунае паветраны шар,

дзе ветразь напоўніцца ветрам, дзе сонцам асьветліцца твар.

усё на крыві, усё на касьцях,

усё шматзначнае адназначна!..

я маю свой герб, я маю свой сьцяг,

я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!

я еду праз шэрыя вёскі, еду я цераз знакі бяды.

я еду праз кропкі ды коскі, я еду адсюль туды.

туды, дзе ўзыходзіць золак, дзе падае снег долу,

дзе сьвеціць калядная зорка, дзе гарыць купальскае кола.

усё на крыві, усё на касьцях,

усё шматзначнае адназначна!..

я маю свой герб, я маю свой сьцяг,

я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!

я еду па вечным брудзе, за брудам ня бачна зямлі,

калісьці тут штосьці будзе, вось толькі што і калі?..

даеду адно па рыму на хвалях сьцюдзёных вятроў.

я еду ў сваю краіну на вечную зорку дзядоў!!!

усё на крыві, усё на касьцях,

усё шматзначнае адназначна!..

я маю свой герб, я маю свой сьцяг,

я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!

Mais de 2 milhões de letras

Músicas em diferentes idiomas

Traduções

Traduções de alta qualidade para todos os idiomas

Busca rápida

Encontre os textos que você precisa em segundos