Abaixo está a letra da música Prostyja Słovy , artista - N.R.M. com tradução
Texto original com tradução
N.R.M.
Простыя словы, простыя рэчы:
Хлеб на стале, полымя ў печы.
Гэта так проста, гэта так добра,
Як з галавою залезці пад коўдру.
Простыя словы,
Простыя рэчы,
Простыя словы,
Простыя рэчы.
Прыцемкам сінім зімовай парою
Ў доме бацькоўскім ўсё так знаёма.
Ёсць чым сагрэцца, ёсць дзе схавацца
Ў доме бацькоўскім, у матчынай хаце.
Простыя словы,
Простыя рэчы,
Простыя словы,
Простыя рэчы.
Ўсё так надзейна, усё так грунтоўна,
Што тут дадаць — хiба, что нічога.
Можна жыць далей, дзень прыйдзе новы.
Дабранач, паненкі!
Дабранач панове!
Простыя словы,
Простыя рэчы,
Простыя словы,
Простыя рэчы.
Músicas em diferentes idiomas
Traduções de alta qualidade para todos os idiomas
Encontre os textos que você precisa em segundos