Majo Pakaleńnie - N.R.M.

Majo Pakaleńnie - N.R.M.

Альбом
Dom Kultury
Год
2002
Язык
`Bielorrusso`
Длительность
249490

Abaixo está a letra da música Majo Pakaleńnie , artista - N.R.M. com tradução

Letra da música " Majo Pakaleńnie "

Texto original com tradução

Majo Pakaleńnie

N.R.M.

Маё пакаленне у цемры расло,

Цяпер яму цемра — таксама святло.

Маё пакаленне расло на мяжы

З заслонай жалезнай у самай душы.

Маё пакаленне хаваецца ў цень,

У свет летуценняў, ва ўчорашні дзень.

Маё пакаленне гуляе і п'е,

Стаіць на каленях, не любіць сябе.

Набыць бы даляры, прадаць бы рублі,

А потым падалей ад гэтай зямлі.

«Мы вольные птицы, пора, брат, пора!»

На стомленых крылах у вырай ці ў рай.

Маё пакаленне сядзіць пры стале,

Сядзіць у турме і сядзіць на ігле,

Сядзіць на пасадзе і любіць стагнаць,

І трэба падняцца, і цяжка стаяць.

Мы, беларусы, з братняю Руссю

Шукалі да шчасця дарог.

У бітвах за волю, у бітвах за долю

Нас гэты шлях перамог.

Нас аб'яднала, ні многа ні мала,

Удзел у дурной барацьбе.

Коласу слава, слава Купалу!

Але дзе месца тут для цябе?

Згрызоты сумлення, пакуты душы.

Маё пакаленне, маё «настальжы».

Твае сутарэнні, твае гаражы,

Спісаныя сцены, жыццё на мяжы.

Нібыта нядаўна, нібыта даўно

Састылая кава, дапіта віно.

Маё пакаленне махае крылом,

«Кровавую пищу клюёт под окном»

Mais de 2 milhões de letras

Músicas em diferentes idiomas

Traduções

Traduções de alta qualidade para todos os idiomas

Busca rápida

Encontre os textos que você precisa em segundos